Рус Бел
Главная // Новости // Главные новости

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў заклаў на Мядзельшчыне бэзавую алею

10.04.2024

Сёння, 10 красавіка, на Мядзельшчыне пабываў Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў. Гэта была рабочая паездка, падчас якой разгледжаны перспектывы развіцця арганізацый Кіраўніцтва справамі, што знаходзяцца ў Мядзельскiм раёне (Нацпарк “Нарачанскі”, санаторыі “Сосны” і “Прыазёрны”), адбылася сустрэча з працоўнымі калектывамі.

Адным з аб’ектаў наведвання стаў Дэндрасад, дзе заклалі бэзавую алею і адкрылі памятны знак “Дрэвы садзіць — дабро рабіць”. Юрый Назараў пасадзіў кусцік бэзу і нават даў майстар-клас менш вопытным у гэтай справе. — Першы вопыт прамысловай пасадкі лесу я атрымаў у 1983 годзе, калі пасля інстытута прыйшоў на працу ляснічым у Горацкі лясгас. Той восенню мы заняліся дапаўненнем лясных культур, а ўжо на наступную вясну — стварэннем лясных культур. Пасадзіць трэба было прыкладна 80-90 гектараў, — прыгадаў Юрый Віктаравіч. — Кіраўніцтва справамі таксама садзіць нямала дрэў: мы ўдзельнічаем у суботніках, у акцыі “Адновім лясы разам”. Ну а сёння мы заклалі бэзавую алею ў гонар 30-годдзя ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падрабязна тут: narachanka.by

Смотреть все
Контактная информация

ул. К.Маркса, 38
220016, г.Минск

Тел./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Режим работы:
Пн-Пт с 9.00 до 18.00