У веданні РУП «Кіруючая кампанія холдынга «Гасцінічны холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» знаходзяцца сталічныя гасцінічныя комплексы «Прэзідэнт-атэль», «Мінск», «Планета», «Юбілейны», умовы пражывання ў якіх адпавядаюць самым высокім міжнародным нормам
У веданні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца чатыры Нацыянальныя паркі - «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, у якіх праводзіцца вялікая прыродаахоўная работа, ствараецца сучасная інфраструктура
Культурна-асветную, забаўляльную і выставачную дзейнасць ажыццяўляюць вядучыя ў рэспубліцы арганізацыі: Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр, БелЭкспа, укамплектаваныя самым сучасным тэхнічным абсталяваннем, што дае магчымасць праводзіць мерапрыемствы рэспубліканскага і міжнароднага значэння
Вялікай папулярнасцю карыстаюцца аздараўленчыя аб'екты, што знаходзяцца ў веданні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, як на тэрыторыі рэспублікі, так і за мяжой, у якіх штогод адпачываюць і папраўляюць здароўе дзясяткі тысяч грамадзян
АДУ «Белтрансспецаўта» выконвае абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцей аўтамабілямі прадстаўнічага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай умяшчальнасці, дастаўку пасажыраў у любую кропку Еўропы і СНД, а таксама ажыццяўляе перавозку грузаў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў
ДВГА «Белмастацпромыслы» ўключае 14 прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў народных промыслаў і рамёстваў, уключаючы выраб вядомых «Слуцкіх паясоў»
Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае 72 падпарадкаваныя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь.